Увекавечванне

На Кашалеўскай зямлі свята ўшаноўваюць бессмяротны подзвіг герояў, якія адстаялі незалежнасць нашай Радзімы ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Кашалеўцы дапамагаюць захоўваць памяць аб тых, хто загінуў на палях бітваў. Навучэнцы дзяржаўнай установы адукацыі “Кашалеўская базавая школа”, добраўпарадкоўваючы месцы воінскіх пахаванняў, справай даказваюць: ніхто не забыты і нішто не забыта. Помнікі і абеліскі, прысвечаныя падзеям Вялікай Айчыннай вайны-гэта наша спадчына. І наш абавязак-захаваць гістарычную памяць, якая павінна перадавацца з пакалення ў пакаленне. Важна, каб мы ведалі і шанавалі сваіх герояў. Таму мы рэгулярна падтрымліваем у належным стане месцы воінскіх пахаванняў і месцы ўвекавечання памяці абаронцаў Айчыны і ахвяр войнаў, каб сюды ў любы час маглі прыходзіць мясцовыя жыхары. Каб памяталі і ганарыліся нашымі продкамі, якія адстаялі наша права жыць у свабоднай краіне.

У мікрараёне Кашалеўскай базавай школы размешчаны 2 помнікі, за якімі замацаваны валанцёрскі атрад “Дабрадзел”:  Помнік воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны у аг. Кашалева і Помнік воінам, загінуўшым у гады Вялікай Айчыннай вайны ў в Каменка.

 

Беларусь помнит

Исследовательская работа Учителя - герои войны