Гісторыя, традыцыі, дасягненні ўстановы

Гісторыя

Кашалеўская СШ пачала працаваць з 01.09.1965 года. Школа знаходзіцца ў аг.Кашалева, на самай паўднева-заходняй акраіне Навагрудскага раена,на граніцы з Дзятлаўскім раенам.

Два першыя гады, з 1965 па 1967 г.г., школу ўзначальваў Барысевіч Петр Іосіфавіч, ветэран Вялікай Айчыннай вайны. З 1967 па 1969 г.г. дырэктарам школы з’яўляўся Жук Іван Іванавіч, з 1969 па 1970 г.г. – Бузук Казімір Мечыслававіч. Хоць будынак школы быў новы, але ў школе адчувалася цесната, бо колькасць вучняў значна павялічылася. Іх было звыш 3-х соцень. Не было сталовай, вадаправода, не было належнага памяшкання для правядзення сходаў вучняў.

У 1970 годзе дырэктарам школы прызначаюць Наваграна Яўгена Сяменавіча, які да гэтага працаваў парторгам у калгасе імя Кутузава і па сумяшчальніцтву настаўнікам у Кашалеўскай СШ. З 1971 г. па ініцыатыве дырэктара і педкалектыва пачалася рэканструкцыя школы пачалося будаўніцтва актавай залы, вучэбнага класа, сталовай, майстэрні. А ўжо ў жніўні 1972 г. у актавай зале праводзілі першы сход, у гэтым жа годзе будаваўся жылы дом для работнікаў школы. Рабочых выдзялялі калгасы Усход” і імя Кутузава.

Адчувалася вялікая неабходнасць у інтэрнаце для вучняў. Мікрараён ахопліваў 19 населеных пунктаў, палавіна з якіх знаходзілася ад школы на адлегласці 10 км.

Будаўніцтва прышкольнага інтэрната пачалося у 1974 годзе. Гэта была сапраўды народная будоўля. Працавалі ўсе:педагогі і работнікі школы, калгаснікі. Цэнтралізавана грошы на будаўніцтва не выдзеляліся, фінансава падтрымліваў калгас імя Кутузава. Будаўніцтва вялося, а вучэбны працэс ішоў сваім ходам. У 1978 годзе інтэрнат быў пабудаваны. Школа пачала працаваць у адну змену. Больш сотні вучняў атрымала магчымасць на працягу тыдня жыць у інтэрнаце. Гэта быў лепшы інтэрнат раена.

Навагран Я.С. з’яўляўся дырэктарам школы па 1997 год. За шматгадовую працу ен узнагароджаны медалямі “За трудовые успехи. В честь 100-я рождения В.И.Ленина”-1970 г., “За трудовую доблесть”-1978 г., дзесяткамі грамат, з’яўляецца выдатнікам народнай асветы БССР - 1976 г., выдатнікам народнай асветы СССР - 1981 г.

У 1998- 1999 г.г.дырэктарам школы з’являўся былы загадчык Навагрудскага РАНА Качан І.М.,  з 1999 г. па 2018 года дырэктарам з'яўляўся  – Лазарэвіч А.П., з 2018 года ўстанову адукацыі ўзначальвае Гарэлік А.Г.

Вучні школы паспяхова выступаюць на раенных прадметных алімпіядах, многія з іх былі ўдзельнікамі абласных прадметных алімпіяд, а ў 1987 годзе вучань школы Урбановіч Алег быў удзельнікам Рэспубліканскай алімпіяды па матэматыцы.

Значная ўвага ў школе ўдзяляецца мастацкай самадзейнасці, спорту і турызму. Так у 2001 г. вакальная група Кашалеўскай СШ па выніках абласнога агляду-конкурсу самадзейнай мастацкай творчасці узнагароджана дыпломам ІІ ступені упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама. У 2005 г. тэатральны калектыў Кашалеўскай СШ узнагароджаны дыпломам ІІІ ступені упраўлення адукацыі Гродзенскага аблвыканкама як пераможца абласного этапа рэспубліканскага фестываля тэатральнай творчасці.

Пачынаючы з 1975 года ў школе стала традыцыяй у час канікул праводзіць экскурсіі. Вучні былі ў Маскве, Ленінградзе, Кіеве, Львове, Ніжнім Ноўгарадзе, Петразаводску, многіх гарадах і памятных мясцінах Беларусі.

Паспяхова выступаюць вучні школы ў турыстычных спаборніцтвах. Так у 2004 г. каманда Кашалеўскай СШ заняла І агульнакаманднае месца сярод сярэдніх школ раена ў спаборніцтвах па спартыўнаму арыентаванню, а ў 2005 г. каманда старэйшай групы ў такіх жа спаборніцтвах заняла ІІ месца.

Школа ганарыцца сваімі выпуснікамі. Выпуснік школы 1969 г. Бузук Мікалай Пятровіч працуе прарэктарам Магілеўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя А.Куляшова філолаг, выпуснік школы 1974 г. Маляўка Петр Емельянавіч – дэкан філалагічнага факультэта Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Я.Купалы, Пісарук Мікалай Міхайлавіч, закончыў БДУ – на выкладчыцкай рабоце ў Францыі, Кшывіцкі Дзмітрый Генрыхавіч, закончыў РТІ, чытае лекцыі ў навуковых установах Германіі і многія іншыя выпуснікі школы займаюць высокія пасады ў розных галінах гаспадаркі.

З 2006 г. Кашалеўская СШ у сувязі з далучэннем да яе дзіцяга сада набыла статус Кашалеўская сад-СШ, а з 2007 г. – Кашалеўская сад-БШ.

З 2009 г. Кашалеўскі сад-БШ набыў статус юрыдычный асобы і стаў называцца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кашалеўскі вучэбна-педагагічны комплекс дзіцячы сад-базавая школа”.

З 01.09.2022 г. “Кашалеўскі ВПК дзіцячы сад-базавая школа” набыў статус юрыдычный асобы і стаў называцца дзяржаўная ўстанова адукацыі “Кашалеўская базавая школа”.

свернуть

Дасягненні

Традыцыі