Памятка для бацькоў па забеспячэнні бяспекі дзяцей

Бяспека дзяцей на дарозе-клопат бацькоў!

 

Паважаныя дарослыя!

Ведайце і выконвайце правілы дарожнага руху, будзьце для дзяцей прыкладам на дарозе!

Вучыце дзяцей з самага ранняга ўзросту не толькі выконваць ПДР, але і назіраць за дарогай!

Трэба ўлічваць, што асноўны спосаб фарміравання навыкаў бяспечных паводзін у дзяцей-назіранне, перайманне бацькоў:

1) знаходзячыся з дзіцем паблізу праезнай часткі, не спяшайцеся, пераходзьце дарогу, прыняўшы меры бяспекі, мерным крокам. Ні ў якім разе нельга бегчы! Інакш вы навучыце спяшацца там, дзе трэба назіраць і выконваць правілы бяспекі.

2) вучыце дзіцяці глядзець і слухаць! У дзіцяці павінен выпрацавацца цвёрды навык-перш, чым зрабіць першы крок з тратуара, ён паварочвае галаву, аглядае дарогу ва ўсіх напрамках і “слухае дарогу”. Гэта павінна быць даведзена да аўтаматызму.

3) пачынаць рух праз праезную частку на зялёны сігнал святлафора можна толькі, пераканаўшыся, што ўсе аўтамабілі спыніліся.

4) Выходзіць на праезную частку з-за стаячага транспарту нельга! Памятайце, лепш дайсці разам з дзіцем да бліжэйшага пешаходнага пераходу.

свернуть