Акцыя “Мая сям’я – мая краіна”

15.05. Адзіны ўрок “Лёс маёй сям’і ў гісторыі краіны

 

18.05. Круглы стол “Сакрэты сямейнага шчасця”

У рамках тыдня сям’і з вучнямі 8 класа прайшоў круглы стол “Сакрэты сямейнага шчасця”. Гэта мерапрыемства адбылося не выпадкова, пройдзе крыху часу і кожны з нашых хлопцаў і дзяўчат створыць сваю сям'ю. Разам з дзецьмі мы паспрабавалі раскрыць "сакрэты сямейнага шчасця". Што значыць шчаслівая сям'я? Як паводзіць сябе, каб зрабіць сямейнае жыццё больш шчаслівым?  На гэтыя пытанні, мы шукалі адказы, і здаецца, змаглі стварыць свой рэцэпт моцнай, надзейнай і дружнай сям'і.

 

19.05. Віктарына “Мая сям’я” 

19.05 у рамках правядзення акцыі “Мая сям’я - мая краіна”  з вучнямі 7 класа праведзена віктapына на тэму “Мая сям’я”. Актыўна і з захапленнем вучні адказвалі на разнастайныя пытанні, які тычыліся сямейных каштоўнасцей, хатніх абавязкаў, адносін паміж бацькамі і дзецьмі, важных сямейных свят.

 

 

19.05. Конкурс малюнкаў “Мая чытаючая сям’я”

 

20.05. Акцыя “Сямейныя чытанні”

20.05. Сямейная выстава

20.05.23 у рамках Тыдня сям'і адбылася выстава сумесных сямейных работ.

Сям'я ў жыцці кожнага чалавека займае вялікае месца. Бо менавіта з сям'і пачынаецца жыццё чалавека, менавіта тут адбываецца пазнанне любові і павагі, радасці і дабра. Менавіта ў сям'і нас вучаць зносінам з навакольным светам, менавіта тут складваюцца традыцыі і перадаюцца з пакалення ў пакаленне.

Прывіваць любоў і павагу да сямейных каштоўнасцяў трэба з самага дзяцінства, каб вырасціць у сваёй сям'і годнага чалавека. Адным з добрых спосабаў паказаць значнасць сям'і дзіцяці з'яўляецца сумесная праца.

Кожная з прадстаўленых работ па сваёй сутнасці ўнікальная. Усе работы пранізаны любоўю да сваіх родных і гонарам за сваіх блізкіх. Дадзеная выстава дапамагла ўсім атрымаць зарад станоўчых эмоцый, жаданне дарыць любоў, радасць і клопат сваім блізкім.