Рэкамендацыі навучэнцам

Правілы паводзін у сацыяльных сетках для дзяцей і падлеткаў

1. Стварай закрыты профіль у сацыяльных сетках, каб сачыць за тваім жыццём маглі толькі твае сябры.

2. Дадавай ў сябры толькі тых, каго ты ведаеш асабіста, або каго асабіста ведаюць твае сябры.

3. Ніколі не сустракайся без ведама бацькоў з тымі, з кім пазнаёміўся ў Інтэрнэце.

4. Не давярай занадта добрым прапановам у Інтэрнэце. Хутчэй за ўсё, гэта фальшыўка! Усе бясплатныя рэчы могуць апынуцца вельмі дарагімі.

5. Не пакідай нідзе асабістую інфармацыю - хатні адрас, нумар мабільнага тэлефона. Калі ўсё ж гэта неабходна, папрасі бацькоў!

6. Перш чым зрабіць пост у Інтэрнэце, адкажы на тры пытанні: “Гэта праўда?”, “Гэта карысная інфармацыя?”, “Гэта неабходна?”. Памятай: усё, што ты публікуеш у Інтэрнэце, застаецца там назаўсёды і можа нашкодзіць табе ў будучыні.

7. Калі хтосьці, каго ты дрэнна ведаеш, шле табе нешта страшнае, крыўднае або незразумелае, заблакуй яго. Не ўступай у перапіску.

8. Расказвай бацькам аб усім, што табе здаецца дзіўным або страшным у Інтэрнэце.

9. Трымай у тайне свае паролі.

10. Не адкрывай паведамленні ад незнаёмых людзей. Яны могуць утрымліваць вірусы, непрыемную або небяспечную інфармацыю.

11.Будзь тактоўны і ветлівы па адносінах да іншых людзей у Інтэрнэце.

12. Не выкарыстоўвай адзін пароль для ўсіх інтэрнэт - рэсурсаў.

13. Усталюй або папрасі бацькоў ўсталяваць ахоўнае праграмнае забеспячэнне (антывірус) і сачы за рэгулярнасцю абнаўлення антывірусных баз.

14. Памятай! Не ўся інфармацыя ў сетцы Інтэрнэт дакладная!

свернуть

ПРАВЫ І АБАВЯЗКІ ВУЧНЯЎ

подробнее...

Аб шкодзе курэння для школьнікаў і падлеткаў

подробнее...