ШАГ

22.05.2023

22.05.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Выникі.

На мерапрыемстве прысутнічала дырэктар установы адукацыі Гарэлік А.Г.

Класныя кіраўнікі 8 і 9  класаў правялі інтэрактыўную віктарыну “Свая гульня”. Пад час гульні вучні адказвалі на пытанні пачынаючы з тэмы “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.

Вядучыя паведамілі, што на працягу 2021/2022 і 2022/2023 нав.г. у рамках інфармацыйна-адукацыйнага праекта Школа актыўнага грамадзяніна» навучэнцы знаёміліся з дасягненнямі Рэспублікі Беларусь у ахове здароўя, развіцці сувязі, адукацыі, нацыянальнай бяспекі, спорце і турызме, сельскай гаспадарцы, прамысловасці і інш. На працягу гэтага часу праект рэалізоўваўся пад дэвізам Гонар за Беларусь. На мерапрыемствы запрашаліся госці-прадстаўнікі розных сфер дзейнасці грамадства, што адпавядала асноўнай ідэі праекта – стварыць пляцоўку для актыўнага дыялогу моладзі з палітыкамі, грамадскімі дзеячамі, прадстаўнікамі царквы. Гэта дазваліла фармаваць у вучняў крытычнае мысленне, аналітычныя здольнасці, камунікатыўныя навыкі.

Падводзячы вынікі, вучні адказалі на пытанні:

-Ці спадабаўся вам інфармацыйна-адукацыйны праект ШАГ Школа актыўнага грамадзяніна, які праходзіў пад дэвізам Гонар за Беларусь? Што менавіта вам спадабалася ў гэтых мерапрыемствах?

- Наколькі гэтыя мерапрыемствы паўплывалі на гатоўнасць у будучыні ўдзельнічаць у грамадска-палітычным жыцці краіны?

Віктарына “Свая гульня”, выклікала цікавасць навучэнцаў і дала магчымасць актыўна праявіць сябе ў займальнай дзейнасці, выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемстваў праекта “ШАГ” у 2021/2022 і 2022/2023 навучальным годзе.

фотагалерэя