ШАГ 27.10.22
27.10.202227.10.2022г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна - адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”.
ШАГ 1. “Мы даведваемся”
Класны кіраўнік 9 кл. Санько М.А. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:
“Дзяржаўная сістэма прававой інфармацыі”, “Па старонках Дзіцячага прававога сайта mir/pravo/by.”
Падчас размовы ўвага была звернута на тое, што Канстытуцыяй Рэспублікі Беларусь грамадзянам гарантавана права на атрыманне и распаўсюджанне поўнай, даставернай и своечасовай прававой інфармацыі.
Класны кіраўнік засяродзіла ўвагу на значэнне Дзіцячага прававога сайта, распрацаванага па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.
ШАГ 2. “Мы разважаем”
У фокусе разважання былі прававая культура, актыўная грамадзянская пазіцыя, магчымасці Дзіцячага прававога сайта.
З навучэнцамі былі абмеркаваны пытанні:
- На якім сайце дзеці і падлеткі, бацькі і настаўнікі могуць атрымаць прававую інфармацыю?
- Калі і з якой мэтай створаны Дзіцячы прававы сайт?
- Ці патрэбен прававы сайт дзецям?
Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры ўдзеле дэпутата Кашалеўскага сельскага выканаўчага камітэта Магнушэўскай С.А.
ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”
У ходзе рэалізацыі ШАГа 3 навучэнцы выказаліся аб актуальнасці тэмы, аб асабістым вопыце звароту да інфармацыі Дзіцячага прававога сайта, вырашылі падпісацца на аккаўнты mir.pravo.by у Instaqram і TikTok.