ШАГ 22.09.22

22.09.2022

22.09.22 для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна - адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Актыўнае лета актыўнага грамадзяніна”.

ШАГ 1. “Мы даведваемся”

Класны кіраўнік 8 кл. Лазарэвіч М.К. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

“Адзін маршрут – агульная памяць”, “Лета – час дзейнічаць, ад зарадкі да працоўных рэкордаў”.

Падчас размовы ўвага была звернута на патрыятызм, пачуцце гонару за гераічнае мінулае свайго народа, сваіх родных і блізкіх.

ШАГ 2. “Мы разважаем”

Абмеркаванне з вучнямі асноўных пытанняў па блоках адбылося пры размове з дэпутатам Кашалеўскага сельскага выканаўчага камітэта, старастай в.Каменка, Юргель Г.А.

Галіна Аляксадраўна падзялілася ўспамінамі аб сваім дзяцінстве і ўдзеле ў школьных працоўных акцыях.

Вучні расказалі аб сваіх уражаннях ад адпачынку ў аздараўленчых лагерях, унеслі свае прапановы па арганізацыі летняга адпачынку.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”

Класны кіраўнік 9 кл. Санько М.А. падкрэсліла актуальнасць тэмы сённяшняй размовы і неабходнасць захавання гістарычнай памяці пра нашу Кашалеўскую зямлю. Вучні прыйшлі да высновы, што дзяржава прадастаўляе шырокія магчымасці для паўнацэннага развіцця, выхавання і адпачынку падрастаючага пакалення.

фотагалерэя