Прафілактыка злачынстваў у сферы высокіх тэхналогій

Інфармацыя па прафілактыцы найбольш распаўсюджаных відаў злачынстваў супраць інфармацыйнай бяспекі, павышэнню агульнай кампутарнай і фінансавай пісьменнасці.

АБ ГЭТЫМ ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ! чытайце па спасылцы:

https://drive.google.com/drive/folders/1zJpCX7dcHkfrpPsohtcfApJ3RQ4kZNls?usp=sharing

Міліцыя Гродзеншчыны папярэджвае!

На тэрыторыі вобласці фіксуецца рост крадзяжоў у сетцы Інтэрнэт, учыненых з выкарыстаннем рэквізітаў банкаўскіх картак, атрыманых зламыснікамі падчас перапіскі ў сацыяльных сетках ад імя ўладальнікаў узламаных старонак.

Ня перадавайце рэквізіты карткі, у тым ліку код з яе адваротнага боку, рэквізіты доступу да інтэрнэт-банкінгу, коды пацверджання трэцім асобам.

Наладзьце для сваёй карткі двухфакторную аўтарызацыю, SMS-апавяшчэнне, тэхналогію забеспячэння дадатковай бяспекі плацяжоў, напрыклад 3-D Secure або Інтэрнэт Пароль, усталюйце ліміты на сумы аперацый.

Выкарыстоўвайце для доступу да сваёй старонцы складаныя унікальныя паролі,

Наладзьце апавяшчэнне аб падазроных уваходах, выкарыстоўвайце двухфакторную аўтэнтыфікацыю.

Памятаеце! Толькі ваша пільнасць дазволіць зберагчы інфармацыю і грошы ад злачынных замахаў.

У выпадку здзяйснення ў дачыненні да Вас супрацьпраўных дзей звяртайцеся ў банк, які выдаў карту, і тэрытарыяльныя органы ўнутраных спраў.

УУС Гродзенскага аблвыканкама