Чернобыль АЭС

26.04.2024

У гэтым годзе спаўняецца 38 гадоў з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС. Аварыя расцэньваецца як буйнейшая у сваім родзе за ўсю гісторыю атамнай энергетыкі. Чалавек аказаўся бездапаможным перад атамам, які больш не пажадаў заставацца мірным. Інфармацыйная гадзіна  ў 2 і 3 класах “Чернобыль. Сохраняя память” была прысвечана падзеям 26 красавіка 1986 года, калі адбылася трагедыя на Чарнобыльскай атамнай станцыі. Працягам стаў прагляд відэафільма, пасля якога рабяты зрабілі выснову, што чалавецтва павінна заўсёды памятаць пра гэту трагедыю, каб не дапускаць у будучым падобных катастроф.

38 гадоў прайшло з таго часу, як адбылася страшная трагедыя для беларускай зямлі - выбух на Чарнобыльскай АЭС. Значная частка  плошчы тэрыторыі Беларусі было забруджана выкідамі радыеактыўных рэчываў. Гэтай страшнай экалагічнай катастрофе была прысвечана інфармацыйная гадзіна “След Чарнобыля” з вучнямі  4  класа, дзе ў працэсе гутаркі азнаёміліся з інфармацыяй аб наступствах выбуху на ЧАЭС. Інфармацыя была дапоўненая пазнавальным відэаматэрыялам, падчас якога дзеці даведаліся аб прычынах Чарнобыльскай аварыі, аб маштабах трагедыі. Мерапрыемства спрыяла асэнсаванню і ўсведамленню інфармацыі аб чарнобыльскай трагедыі, развіццю актыўнай жыццёвай пазіцыі, фарміраванню экалагічных ведаў. У заключэнні  школьнікі прыйшлі да высновы аб тым, што трэба памятаць пра мінулае, вучыцца цвёрда ведаць, якім чынам трэба дзейнічаць у падобных экстрэмальных сітуацыях.