ШАГ

25.04.2024

25.04.2024 г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. З клопатам аб здароўі” (аб медыцынскіх работніках)

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі  8 і 9 класаў Лакіза А.Л. і Лазарэвіч М.К. актуалізавалі веды  аб сістэме аховы здароўя Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ”.

ШАГ 2. “Мы разважаем”. Вучні старэўшых класаў сустрэліся  з медыцынскай сястрой Кашалеўскай амбулаторыі ўрача агульнай практыкі Свірыд Т.В.. Яна расказала дзецям аб асаблівасцях сваёй адказнай работы, пра ўмовы, створаныя ў нашай краіне для захавання і ўмацавання здароўя людзей, фарміравання здаровага ладу жыцця моладзі і дарослых, пра дасягненні ў галіне медыцыны, якімі могуць ганарыцца беларусы.

Таксама Таццяна Вячаславаўна у форме брыфінгу адказала на шматлікія і разнастайныя пытанні вучняў.  

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннямі:

-   Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы? 

-    Што неабходна рабіць, каб быць здаровым сёння і ў будучым?