Прафарыентацыйнае мерапрыемства "Твой выбар"

15.04.2024

15.04.2024 вучні 9 класа Кашалеўскай базавай школы прынялі ўдзел у прафарыентацыйным мерапрыемстве "Твой выбар" з удзелам устаноў адукацыі сельскагаспадарчай накіраванасці на базе ДУК "Навагрудскі раённы цэнтр культуры і народнай творчасці". Мерапрыемства праходзіла з удзелам старшыні Навагрудскага райвыканкама С.С.Чаркоўскага. У час мерапрыемства працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі, адбылася прэзентацыя ўстаноў адукацыі, віктарына і канцэртная праграма. Навучэнцы атрымалі падарункі.