Дзень 22 сакавіка 2024 года ў Кашалеве выдаўся цёплым. Але зранку накрапваў дожджык, нібы смуткуючы разам з сабраўшыміся ля помніка Воіну – вызваліцелю жыхарамі аг. Кашалева. 

22.03.2024

Дзень 22 сакавіка 2024 года ў Кашалеве выдаўся цёплым. Але зранку накрапваў дожджык, нібы смуткуючы разам з сабраўшыміся ля помніка Воіну – вызваліцелю жыхарамі аг. Кашалева.  У гэты дзень настаўнікі і вучні Кашалеўскай базавая школы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечанаму 81 гадавіне Хатынскай трагедыі.

Памяць аб спаленых хатынцах і жыхарах 48 –і вёсак Навагрудскага раёна ўшанавалі хвілінай маўчання. Вучні, настаўнікі, грамадскасць узлажылі вянкі да помніка Воіну – вызваліцелю. На прыканцы мітынга ў выкананні вучняў прагучала песня “Адмяніце вайну”.   

Пасля мітынга ва ўсіх класах прайшоў адзіны ўрок, прысвечаны гадавіне Хатынскай трагедыі.  Класныя кіраўнікі распавялі вучням аб самым страшным, што было на вайне  - генацыдзе беларускага народа. Усе прысутныя зрабілі выснову, што злачынствы супраць народа не маюць часу даўнасці. Вучні ўстановы адукацыі расказалі пра былых настаўнікаў, удзельнікаў партызанскага руху, вёсцы Каменка, у якой у гады вайны фашыстскімі акупантамі былі спалены 22 двары. На прыканцы ўрока навучэнцы расказалі, як менавіта яны зберагаюць памяць аб тых жудасных падзеях: падтрымліваюць парадак ля абеліскаў, месц захавання партызан, вядуць даследчую работу, па крупіцах збіраючы звесткі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны.