Шаг 21.03.24

21.03.2024

21.03.2024 г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. Адданыя справе і краіне”( аб дзяржаўных дзеячах, прадстаўніках органаў дзяржаўнага кіравання).

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі  8 і 9 класаў Лакіза А.Л. і Лазарэвіч М.К. актуалізавалі веды  аб дзяржаўным кіраванні Рэспублікі Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.

ШАГ 2. “Мы разважаем”. Вучні старэўшых класаў сустрэліся  са старшынёй Кашалеўскага сельскага выканаўчага камітэта Нагулевічам Анатоліем Канстанцінавічам на яго працоўным месцы. Наш.зямляк распавёў дзецям аб асаблівасцях сваёй адказнай работы, аб любімай мнагадзетнай сям’і, аб прыхільнасці да маральных ідэалаў, закрануў аспекты сваёй актыўнай грамадзянскай пазіцыі. Таксама Анатолій Канстанцінавіч у форме брыфінгу адказаў на шматлікія і разнастайныя пытанні вучняў.   

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннямі:

-   Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы? 

-   Што значыць быць грамадзянінам сваёй краіны?

-    Што неабходна, каб стаць годным грамадзянінам Айчыны?