27 лютага ва ўстанове адукацыі адбылася святочная лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта “Памяць пакаленняў у імя будучага”. 

27.02.2024

27 лютага ва ўстанове адукацыі адбылася святочная лінейка, прысвечаная старту Усебеларускага патрыятычнага праекта “Памяць пакаленняў у імя будучага”.  Мэтай правядзення Усебеларускага патрыятычнага праекта з’яўляецца захаванне гістарычнай памяці аб гераізме і подзвігах беларускага народа ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

Таксама на лінейцы вучняў другога класа ўрачыста прынялі ў акцябраты. Пяць зорачак запалілася на небасхіле піянерскай дружыны імя Івана Пісарука. Акцябраты прамовілі клятву і паабяцалі быць дружнымі, сумленнымі, клапаціцца аб блізкіх, адказваць за паручаную справу. Лепшыя члены БРСМ ганарова прышпілілі рабятам акцябрацкія зорачкі.