ШАГ 22.02.24

22.02.2024

22.02.2024 г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах. Абаронцы Айчыны”.  На мерапрыемстве прысутнічаў выпускнік школы,  аўтамеханік ваеннай часці г. Навагрудка Юхнюк Арцём Сяргеевіч.

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі  8 і 9 класаў Лакіза А.Л. і Лазарэвіч М.К. актуалізавалі веды  аб Узброеных Сілах з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведваемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.

ШАГ 2. “Мы разважаем”. Адбылася сустрэча з выпускніком школы,  аўтамеханікам ваеннай часці г. Навагрудка Юхнюком Арцёмам Сяргеевічам, які пасля службы ў радах Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь, застаўся працаваць аўта механікам у ваеннай часці г. Навагрудка. Дарэчы, ён –родны брат вучаніцы 9 класа Юхнюк Аляксандры. Арцём расказаў вучням аб сваёй службе і працы. Вучні і госць наведалі школьны краязнаўчы музей.

Падлеткі задалі шматлікія пытанні госцю.  

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннем:

-         Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы? 

Хлопцы выказалі жаданне  выканаць свой доўг – служыць Айчыне, стаць у свой час  на абарону міру і незалежнасці Беларусі.