Міжнародны дзень роднай мовы

21.02.2024

У кожнага народа свая родная мова, а для нашага народа родная мова – беларуская. Яна прайшла доўгі шлях, на якім былі як часы росквіту, так і часы заняпаду. Менавіта гэтаму святу  прысвечаны дзень роднай мовы 21 лютага 2024 года.

Міжнародны дзень роднай мовы, міжнародны дзень матчынай мовы — адмысловы дзень, абвешчаны на 30-й сесіі ЮНЕСКА па прапанове Бангладэша (1999).

21 лютага членамі ПА БРПА імя Івана Пісарука быў праведзены вусны часопіс “Чароўныя напевы роднай мовы!”. Завяршылася мерапрыемства конкурсам малюнкаў па творах беларускіх пісьменнікаў “Моўны скарб роднай зямлі” і конкурсам “Гавары са мной па – беларуску”