15 лютага ў школьным музеі прайшоў выхаваўчы ўрок “Жывая памяць”, прысвечаны памяці воінаў – інтэрнацыяналістаў. Вучні пазнаёміліся з адноўленай экспазіцыяй “Афганістан – наш боль”, прысвечанай воінам – афганцам, нашым землякам.

15.02.2024

Членамі аб’яднання па інтарэсах “Даследчыкі” была праведзена важкая работа па зборы матэрыялу пра былога вучня нашай школы Івана Іванавіча Пісарука, загінуўшага ў Афганістане, вынікам якой стала стварэнне прэзентацыі “Воін – інтэрнацыяналіст Іван Іванавіч Пісарук – мужнасць, доблесць, гонар”.

Таксамам валанцёрамі ўстановы адукацыі напярэданні Дня інтэрнацыяналіста было добраўпарадкавана месца захаранення героя.

Міхнёнак Андрэй, вучань 9 класа,  на працягу некалькіх месяцаў працаваў над даследчай работай “Афганістан у лёсе нашых землякоў”, прысвечанай удзельніку афганскай выйны, настаўніку фізічнай культуры нашай школы Ждану У.В. Прэзентацыя работы адбудзецца 22 лютага на пасяджэнні Школы Актыўнага Грамадзяніна.