ШАГ 25.01.24

25.01.2024

Пасяджэнне на тэму “Радзіма мая Беларусь у тварах. Слаўныя імёны ў навуцы і адукацыі” праведзена для вучняў 8-9 класаў 25 студзеня 2024 года.

На занятках былі выкарыстаны:

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі актуалізавалі веды  аб навуцы і адукацыі ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, адказваючы на пытанні, змешчаныя ў прэзентацыі, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў ходзе мерапрыемстваў праекту “ШАГ” у 2021/2022, 2022/2023 нав.г.  Навучэнцы таксама пазнаёміліся з дзеячамі навукі, прадстаўнікамі сістэмы адукацыі Рэспублікі Беларусь.

ШАГ 2. На дадзеным этапе была праведзена сустрэча з ветэранам педагагічнай працы, былым дырэктарам, а цяпер настаўнікам фізікі і матэматыкі Кашалеўскай базавай школы    Лазарэвічам А.П. Аляксандр Пятровіч як вопытны работнік сістэмы адукацыі і прадаўжальнік педагагічнай дынастыі распавёў дзецям аб сваёй працоўнай дзейнасці і адказаў на шматлікія пытанні вучняў у фармаце брыфінгу.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннямі:

Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы?

Якая роля адукацыі і навукі ў жыцці сучаснага чалавека?

Якую місію нясуць педагогі і вучоныя ў сучасным грамадстве?

 Некаторыя вучні напрыканцы занятку паспрабавалі апісаць працоўны дзень педагога “Адзін дзень з жыцця прафесіянала”, выкарыстоўваючы толькі назоўнікі.