12 студзеня 2024 года вучні 1- 9 класаў  Кашалеўскай  базавай школы акунуліся ў мінулае, успомнілі пра трагічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа, пра мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нацыстамі вёскі Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.

12.01.2024

12 студзеня 2024 года вучні 1- 9 класаў  Кашалеўскай  базавай школы акунуліся ў мінулае, успомнілі пра трагічныя падзеі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, пра генацыд беларускага народа, пра мемарыяльны комплекс на месцы спаленай нацыстамі вёскі Ала ў Светлагорскім раёне Гомельскай вобласці.Падчас Вялікай Айчыннай вайны яе напаткаў трагічны лёс Хатыні.

Раніцай 14 студзеня 1944 г.карны атрад і нямецкія салдаты акружылі вёску. Людзей загналі ў дамы, пасля чаго падпалілі Будынкі, тых, хто спрабаваў уцячы, расстрэльвалі. У той страшны зімовы дзень было расстраляна і спалена 1758 мірных жыхароў, сярод якіх было 950 дзяцей. Пасля Вялікай Айчыннай вайны вёска Ала не адрадзілася. Спаленая зямля вёскі Ала знаходзіцца на могілках вёсак у мемарыяльным комплексе “Хатынь”. У 2020 годзе на месцы знішчанай вёскі створаны мемарыяльны комплекс “Ала”.

Вайна пакінула глыбокі след у памяці нашага народа. Але яна навучыла беларусаў галоўнаму-шанаваць і берагчы мір і незалежнасць, без якіх няма будучыні!