Раство Хрыстова

08.01.2024

7 студзеня, на Раство Хрыстова, у рамках дабрачыннай акцыі “Пад крылом анёла” хрыстаславы  і валанцёры ўстановы адукацыі пад кіраўніцтвам бібліятэкара Кашалеўскай сельскай бібліятэкі Калодка З.І. паказалі спектакль  “Раство Хрыстова”. На свяце пачотным госцем быў настаяцель царквы “Нечаканая радасць” пратаіерэй Вадзім. Гледачамі прадстаўлення сталі пажылыя жыхары аграгарадка, мнагадзетныя і прыёмная сем’і.