Урачыстая лінейка па выніках 2 чвэрці

22.12.2023

22 снежня ва ўстанове адукацыі прайшла ўрачыстая лінейка па выніках 2 чвэрці.   Лінейка пачалася ярка і цікава. Пад песню “Школьныя таварышы” дружна пастроіліся на лінейку  вучні  1- 9 класаў.

Пад гукі марша знамённая група ўнесла сцяг Рэспублікі Беларусь.

Загучаў гімн нашай краіны.

Дырэктар установы адукацыі Гарэлік А.Г. павіншавала ўсіх прысутных з пачаткам доўгачаканых канікул, пажадала плённа адпачыць,  умацаваць здароўе, наведваць выхаваўчыя мерапрыемствы ў школе.

За дасягненні ў вучобе, спорце, грамадскай дзейнасці лепшыя вучні  атрымалі ганаровыя граматы.

Намеснік дырэктара па вучэбна – выхаваўчай рабоце Арціменя М.В. пазнаёміла рабят з планам найбольш цікавых выхаваўчых  і спартыўных мерапрыемстваў на канікулах.

Яшчэ адна значная падзея адбылася на лінейцы: 8 вучняў 9 класа папоўнілі рады БРСМ. Ім былі ўручаны білеты членаў БРСМ, значкі і памятныя падарункі.

Асаблівая ўвага на лінейцы была нададзена правілам бяспечных паводзін  вучняў падчас канікул.

Перад вучнямі выступіла інспектар ІСН аддзела ўнутраных спраў Навагрудскага выканкама Маніла І.В., якая папярэдзіла падлеткаў аб адказнасці за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў і ўчынкаў.