ШАГ

21.12.2023

21.12.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта  “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Радзіма мая Беларусь у тварах.    Захавальнікі прыгожага ( аб дзеячах культуры і мастацтва)”.  На мерапрыемстве прысутнічала  бібліятэкар Кашалеўскай сельскай бібліятэкі Калодка Зінаіда Сатынбаеўна.

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі  8 класа Лакіза А.Л. і 9 класа Лазарэвіч М.К. актуалізавалі веды  аб культуры і  мастацтве з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, у тым ліку выкарыстоўваючы веды, атрыманыя ў час мерапрыемстаў праекта “ШАГ” у мінулым навучальным годзе.

 ШАГ 2. “Мы разважаем”. Адбылася сустрэча з бібліятэкарам Кашалеўскай сельскай бібліятэкі Калодка Зінаідай Сатынбаеўнай.

Госця     адказала на шматлікія пытанні навучэнцаў :

- Як даўно Вы працуеце ў сферы культуры?

- Што паўплывала на выбар менавіта гэтай прафесіі?

 - Якія цяжкасці  сустракаюцца ў прафесійнай дзейнасці і як Вы іх пераадольваеце?

- Поспех – гэта ўдача ці праца над сабой?

- Што вы можаце параіць нам для дасягнення поспеха ў жыцці ? і інш.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, амаль усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннем:

  • Наколькі актуальная для нас тэма сённяшняй размовы?

 Навучэнцы выказалі жаданне  пазнаёміцца з вынікамі працы намінантаў прэміі “За духоўнае адраджэнне”.