Прафілактыка наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі

05.12.2023

5 снежня 2023 года ў дзяржаўнай установе адукацыі "Кашалёўская базавая школа" прайшла інфармацыйная лінейка "Прафілактыка наркаманіі ў моладзевым асяроддзі".

З паведамленнем аб поглядзе на праблемы наркаманіі ў падлеткавым асяроддзі, незаконнага абароту наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў перад навучэнцамі выступіў начальнік ІСН Навагрудскага райвыканкама Багданенка А.В.

Таксама з навучэнцамі абмяркоўвалі правілы паводзін з людзьмі, у якіх ёсць наркатычная залежнасць, як ананімна аказаць дапамогу залежным блізкім, а таксама найбольш прыдатныя для моладзі фарматы прафілактычных мерапрыемстваў.

поделиться в: