“Радзіма мая Беларусь у тварах. У гэтай прыгажосці вялікай ёсць доля працы маёй”

23.11.2023

Пасяджэнне на тэму Радзіма мая Беларусь у тварах. У гэтай прыгажосці вялікай ёсць доля працы маёй” праведзена для вучняў 8-9 класаў 23 лістапада 2023 года.

На занятках былі выкарыстаны:

ШАГ 1. “Мы даведваемся”. Класныя кіраўнікі актуалізавалі веды  аб прамысловасці і сельскай гаспадарцы ў Рэспубліцы Беларусь з дапамогай інтэрактыўнай віктарыны “Мы даведаемся”, якая дала магчымасць вучням актыўна праявіць сябе, адказваючы на 5 пытанняў, змешчаных у прэзентацыі. Навучэнцы таксама пазнаёміліся са знакамітымі працаўнікамі прамысловай вытворчасці і сельскай гаспадаркі Рэспублікі Беларусь.

ШАГ 2. “Мы разважаем”. На дадзеным этапе з вучнямі была абмеркавана інфармацыя, размешчаная ў прэзентацыі, прысвечанай землякам-перадавікам сельскагападарчай вытворчасці ААТ “Кашалева-Агра”. Цікавая і змястоўная прэзентацыя аб лепшых працаўніках гаспадаркі і бацьках некаторых вучняў нашай школы  была загадзя падрыхтавана ініцыятыўнай групай навучэнцаў 8-9 класаў. У ходзе абмеркавання дзеці адказалі на пытанні, сфармуляваныя ў адпаведнасці з тэмай занятку.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”. Былі падведзены вынікі занятку, усе вучні выказалі свой пункт гледжання, разважаючы над пытаннямі:

  • Наколькі актуальная для вас тэма сённяшняй размовы?
  • Якія з пачутых сёння фактаў здзівілі вас? Чаму?
  • Хто з вас хоча звязаць сваю будучую прафесійную дзейнасць з адной з галін сельскай гаспадаркі і прамысловасці?

 Некаторыя вучні напрыканцы занятку паведамілі аб жаданні прадоўжыць справу сваіх бацькоў і атрымаць прафесію, звязаную з АПК Рэспублікі Беларусь.