20 лістапада 2023 года ў рамках  прававога тыдня  ў Кашалеўскай  базавай школе прайшоў прававы мікрафон “Калі б МЫ былі Упаўнаважанымі па абароне правоў дзіцяці”

20.11.2023

20 лістапада 2023 года ў рамках  прававога тыдня  ў Кашалеўскай  базавай школе прайшоў прававы мікрафон “Калі б МЫ былі Упаўнаважанымі па абароне правоў дзіцяці”. Удзельнікамі былі члены піянерскай арганізацыі імя Івана Пісарука і цімураўскі атрад “Цімур і яго каманда”

Цімураўцы   ўступалі  ў дыялог з акцябратамі  па хвалюючым пытанням “Правы дзіцяці, якія парушаюцца ў свеце”, “Правы і абавязкі”, вучыліся  выказваць і адстойваць уласнае меркаванне, што немалаважна для фарміравання актыўнай грамадзянскай пазіцыі, развіцця і станаўлення асобы.

Кожны вучань меў  магчымасць падысці да мікрафону і свабодна выказаць сваё меркаванне па пытаннію “Правы і абавязкі ў школе”, задаць сваё пытанне любому ўдзельніку .