Па-сапраўднаму актыўным і спартыўна насычаным выдаўся школьны суботні Дзень прапаганды здаровага ладу жыцця –сямейныя каштоўнасці 

14.10.2023

Ва ўстанове адукацыі прайшло спартыўнае свята “Моцная сям’я – моцная дзяржава”. Рабяты прынялі актыўны ўдзел у спартыўных спаборніцтвах па баскетболу, кіданню мяча, скачках на скакалцы. Таксама паўдзельнічалі ў конкурсе чытачоў ”Матулі прысвячаецца”, валанцёрскай акцыі “Помнік”. Была арганізавана фотавыстава “Мая мама лепшая на свеце”.

Зарад бадзёрасці, пазітыву і добрага настрою атрымалі ўсе прысутныя ў гэты дзень.

фотагалерэя