Школьная субота

07.10.2023

У суботу 07.10.2023г. з мэтай фарміравання каштоўнаснага стаўлення навучэнцаў да сваёй Радзімы, дзяржаўнай сімволікі для навучэнцаў 5-9 класаў прайшла тэматычная віктарына "Што я ведаю пра сваю краіну?". Навучэнцы актыўна ўдзельнічалі ў падрыхтоўцы да мерапрыемства: падрыхтавалі вусныя паведамленні аб дзяржаўным флагу, гербе, гімне. Падчас правядзення мерапрыемства хлопчыки і дзяўчаты актыўна ўключаліся ў абмеркаванне прапанаванай тэмы, выказвалі сваю грамадзянскую пазіцыю. Вынікам правядзення мерапрыемства сталі правільныя і змястоўныя адказы на пытанні віктарыны. Для вучняў пачатковых класаў была арганізавана спартландыя "Здаровы я - здаровая і краіна мая!" Дзень завяршыўся праглядам фільма "А зоры тут ціхія" з наступным абмеркаваннем.

фотагалерэя