Мы патрэбныя адзін аднаму

09.10.2023

Пад такой назвай прайшла абласная дэкада ў Кашалеўскай базавай школе, накіраваная на фарміраванне станоўчага стаўлення дзяцей да жыцця. Як зладзіць з акружаючымі цябе людзьмі? Як справіцца са стрэсам і негатыўнымі эмоцыямі? Дзе знайсці дапамогу і падтрымку? Пошук адказаў на гэтыя пытанні для дзяцей прайшоў у рамках цікавых і займальных мерапрыемстваў.

Была арганізавана сустрэча са святаром царквы Неспадзяваная радасць Дзмітрыем Смурагой, які распавёў дзецям шмат павучальных гісторый пра тое, як зрабіць правільны выбар у жыцці, як не спатыкнуцца на складаным жыццёвым шляху.

Нашы дзеці любяць спорт і з задавальненнем пазмагаліся ў спартыўных баталіях “ЗОЖ. Карысны выбар”.  Для кнігалюбаў у школьнай бібліятэцы былі арганізаваны тэматычныя выставы “Быць здаровым – здорава.  Кожны мог выбраць мерапрыемства па інтарэсах.

На класных і інфармацыйных гадзінах вучні разважалі аб каштоўнасці жыцця, пазітыўных спосабах выйсця з канфліктных сітуацый.

А яшчэ рабяты прынялі ўдзел у марафоне пажаданняў “Свет вачыма дзяцей”: малявалі эмблемы “Мы выбіраем жыццё!”, пісалі эсэ-разважанні пра каштоўнасць жыцця  “Адрас маёй мары”, стваралі калажы і плакаты “Сям’я – ключ да шчасця”. Лепшыя работы адпраўлены на абласны конкурс “Свет вачыма дзяцей”. Спадзяёмся на добры вынік удзелу ў конкурсе.

“Разам са станоўчым поглядам на свет можна пераадолець усе цяжкасці” - выснова, якую кашалеўскія навучэнцы зрабілі ў канцы правядзення дэкады. Значыць, так і будзе.