Выбары дэпутата ў Моладзевы парламент

05.10.2023

 5 кастрычніка прайшлі выбары дэпутата ў Моладзевы парламент пры Навагрудскім раённым Савеце дэпутатаў. З перавагай галасоў 8 супраць 4 дэпутатам ад Кашалеўскай базавай школы быў абраны вучань 9 класа Міхнёнак Андрэй. Юнак праяўляе актыўную жыццёвую пазіцыю, з’яўляецца сцяганосцам, абраны старастай класа. Андрэй - актыўны ўдзельнік раённых конкурсаў і акцый, экскурсавод школьнага музея, член валанцёрскага атрада “Дабрадзел” і антынаркатычнага атрада “Знак”.

Віншуем!