17 верасня – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас, сімвал гонару за нашу вялікую Радзіму, за нашых продкаў, якія адстаялі сваю незалежнасць

15.09.2023

17 верасня – свята, якое аб'ядноўвае ўсіх нас, сімвал гонару за нашу вялікую Радзіму, за нашых продкаў, якія адстаялі сваю незалежнасць. У гэты дзень мы ўспамінаем ключавыя падзеі, у якіх яднанне нашага народа адыграла вырашальную ролю ў захаванні дзяржавы. Як сведчыць гісторыя, наша сіла ў адзінстве, грамадзянскай салідарнасці, патрыятызме, гатоўнасці аддаваць свае сілы, веды і талент у імя далейшага развіцця Беларусі. Усіх нас аб'ядноўвае адказнасць за лёс краіны, за захаванне традыцый і духоўных каштоўнасцей. Сіла і згуртаванасць беларусаў, уменне жыць у дружбе, узаемная падтрымка – найважнейшыя складнікі, якія забяспечваюць развіццё і росквіт нашай краіне. Сёння Беларусь упэўнена глядзіць у будучыню, мы разам гатовы супрацьстаяць любым выклікам і сваёй стваральнай працай зрабіць усё, каб наша краіна заставалася паспяховай і незалежнай дзяржавай. З нагоды свята ва ўстанове адукацыі прайшлі ўрачыстая лінейка і адзіныя ўрокі, прысвечаныя Дню народнага адзінства.

Відэа https://youtu.be/7BfxIeYm2w8