Традыцыйна, у пачатку верасня, у школе праходзіць Тыдзень спорту і здароўя

11.09.2023

Традыцыйна, у пачатку верасня, у школе праходзіць Тыдзень спорту і здароўя. Тыдзень спорту і здароўя адкрыў «Дзень здароўя» 4 верасня - дзень, прысвечаны актыўнаму і здаровага ладу жыцця. Школьнікі заўсёды вельмі чакаюць гэты дзень, каб паўдзельнічаць у спартыўных спаборніцтвах, павесяліцца і падыхаць свежым паветрам. Дзень здароўя прайшоў арганізавана. Адкрыццё гэтага выдатнага свята для дзяцей прайшло на ўрачыстай лінейцы. А затым навучэнцы прынялі ўдзел у лёгкаатлетычным кросе «Віват, школа!». Гэты дзень падарыў усім зарад бадзёрасці, добры настрой і пакінуў яркія ўражанні! Напэўна, кожны з нас хоча быць моцным, бадзёрым, энергічным, каб не хварэць, каб выконваць любую працу. Таму важным у нашай установе адукацыі з’яўляецца правядзенне Тыдня і Дзён здароўя для таго, каб дзеці зразумелі: здароўе - гэта галоўнае багацце нашага жыцця. Калі чалавек здаровы, значыць ён самы шчаслівы чалавек на ўсёй зямлі. Дзякуем класных кіраўнікоў і бацькоў за арганізацыю і правядзенне 9 верасня ДНЯ ЗДАРОЎЯ!

https://cloud.mail.ru/public/1EX2/bMgQ6Jefi