Лета нясе дзецям шмат радасцяў  — сонца, купанне, гульні, вольны час.

28.07.2023

Лета нясе дзецям шмат радасцяў  сонца, купанне, гульні, вольны час. Адначасова з гэтым іх чакаюць і небяспекі, пра якія трэба ведаць і памятаць. Менавіта пра гэта 28 ліпеня дзеці паглядзелі фрагменты дакументальнага фільма, з дапамогай якога яны даведаліся, як паводзіць сябе ў крытычных сітуацыях і як іх пазбегнуць. У бібліятэцы была аформлена выстава інфармацыйных матэрыялаў аб небяспецы на вадаёмах. Пасля прагляду фільма навучэнцы адказвалі на пытанні віктарыны "Бяспека на вадзе", для замацавання атрыманых ведаў самі паспрабавалі скласці памяткі аб небяспецы на вадаёмах.