Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 23.06.2023

23.06.2023

Сёння ў лагеры прайшоў Дзень беларускай культуры, у рамках якога рабяты разам з выхавальнікамі наведалі сельскі дом культуры, дзе даведаліся шмат цікавага з гісторыі саломапляцення, ткацтва, ганчарнай справы. Дзяўчынкі і хлопчыкі на свае вочы ўбачылі, як з разнастайных даступных матэрыялаў можна ствараць сапраўдныя шэдэўры: упрыгожванні, абярэгі, вышыванкі, прадметы побыту. Родзька Ганна Васільеўна паказала рабятам майстар-клас па рабоце з саломкай. Дзеці праявілі вялікую цікавасць да ўсяго, што ўбачылі і пра што ім расказалі, задавалі шмат пытанняў.

Але больш за ўсё, у гэты дзень, выхаванцы чакалі прыезду супрацоўнікаў МНС, якія з задавальненнем расказвалі аб тым, што такое пажарна-тэхнічнае ўзбраенне і колькі хвілін патрабуецца для таго, каб надзець спецыяльны касцюм, заскочыць у машыну і выехаць па выкліку, бо там у бяду трапілі людзі. Хлапчукі і дзяўчынкі розных узростаў з цікавасцю слухалі супрацоўнікаў, навыперадкі задавалі свае пытанні. Але вялікую радасць у гэты спякотны чэрвеньскі дзень рабяты адчулі, абліваючыся вадой са шланга пажарнай машыны! Акрамя карысных ведаў, атрыманых у гульнявой форме, дзеці атрымалі яркія ўражанні.