Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 22.06.2023

22.06.2023

22 чэрвеня - сумная дата ў нашай краіне. У гэты дзень пачалася самая страшная ў гісторыі чалавецтва вайна. Гэты дзень нагадвае нам пра ўсіх загінуўшых у баях, закатаваных у фашысцкай няволі, якія памерлі ў тыле ад голаду і нягод. Мы смуткуем па ўсіх, хто коштам свайго жыцця выканаў святы абавязак, абараняючы ў тыя суровыя гады нашу Айчыну.

У нашым лагеры гэты дзень прайшоў пад назвай "Дзень памяці і смутку". У гэты дзень рабятам яшчэ раз нагадалі аб падзеях той страшнай вайны. Выхаванцы прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным памяці ахвяр Вялікай Айчыннай вайны. Да пачатку мітынгу каля помніка загінуўшым воінам-землякам была арганізавана акцыя "Вахта памяці". Таксама ў гэты дзень прайшоў Адзіны ўрок памяці, з праглядам і абмеркаваннем дакументальнага фільма «Без тэрміна даўнасці. Трасцянец». У 12.00  усе работнікі і выхаванцы аздараўленчага лагера далучыліся да агульнарэспубліканскай хвіліны маўчання. У знак падзякі і ўдзячнасці нашым гераічным бацькам, дзядам і прадзедам - удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны і працаўнікам тылу, выхаванцы намалявалі і зрабілі белых галубоў і жураўлёў.