Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 21.06.2023

21.06.2023

21 чэрвеня лагерны дзень для выхаванцаў пачаўся традыцыйна з хвілінкі здароўя, якая прайшла ў займальнай форме. Выхавальнікі пазнаёмілі рабят з лекавымі раслінамі, з правіламі іх збору і спосабам ўжывання. Засяродзілі ўвагу на тым, што лекавыя расліны можна збіраць толькі з дарослымі. Не менш цікава прайшла віктарына па правілах пажарнай бяспекі. Выхаванцы адгадвалі загадкі, арказвалі на пытанні, знаходзілі рашэнне складаных сітуацый. Негледзячы на гарачае надвор’е, рабяты адправіліся на экскурсію па сацыльных аб’ектах і прадпрыемствах аг. Кашалева “Прафесіі маіх бацькоў”. Дзеці наведалі малочна-таварную ферму, сельскі дом культуры,мясцовы магазін і фельчарска-акушэрскі пункт. Рабяты ў чарговы раз пераканаліся ў тым, што ўсе прафесіі важныя і патрэбныя. На прыканцы дня прайшлі спартыўныя спаборніцтвы “Рух - жыццё”, дзе рабяты ў спартыўных эстафетах паказалі свой спрыт і хуткасць. Пераможцы былі ўзнагароджаны прызамі.