Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 19.06.2023

19.06.2023

З мэтай фарміравання ў вучняў уяўленняў аб Саюзнай дзяржаве Беларусі і Расіі, усведамлення вучнямі каштоўнасці дружбы паміж нашымі народамі  19 чэрвеня  ў аздараўленчым лагеры дзень прайшоў пад назвай “Мы і нашы суседзі”. Прагледзеўшы фільм “Саюз непарушны. Беларусь і Расія”. выхаванцы даведаліся, што агульнага ў нашых народаў, параўналі дзяржаўную сімволіку дзяржаў, спыніліся на асаблівай старонцы ў гісторыі нашых дзяржаў - Вялікай Айчыннай вайне 1941 -1945 гг., адказалі на пытанні віктарыны, пагледзелі відэаролік песні "Дзве сястры - Расія і Беларусь!" у выкананні Руслана Аляхно, Аляксея Гомана. Таксама прайшоў конкурс  малюнкаў на асфальце “Беларускія суседзі”. Сёння мы пераканаліся, што народы Беларусі і Расіі адзіныя. У нас адна гісторыя, нас аб'ядноўвае мова, культура, ідэі і развіваемся мы, дапамагаючы адзін аднаму  Чарговы анлайн-экскурс пазнаёміў рабят з мемарыяльным комплексам «Буйніцкае поле» і яшчэ раз нагадаў выхаванцам аб тых, хто, не шкадуючы жыцця, адстойваў свабоду і незалежнасць нашай Радзімы.