Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 16.06.2023

16.06.2023

Не менш насычана прайшоў чарговы дзень у аздараўленчым лагеры "Юныя патрыёты". Рабяты здзейснілі гістарычны экскурс і даведаліся, як жылі нашы продкі, паглыбілі свае веды пра беларускія традыцыі. Таксама адказалі на пытанні анлайн-віктарыны “Наша спадчына”.

У рамках рэспубліканскай інфармацыйна-адукацыйнай акцыі "Беларусь супраць тытуню" старэйшыя выхаванцы лагера разпрацавалі плакаты "Пасіўнае курэнне". Сённяшні анлайн-экскурс пазнаёміў рабят з помнікам, прысвечаным савецкім воінам, партызанам і ахвярам фашызму в. Шымкі. Завяршыўся дзень працоўным дэсантам "Чысціня планеты ў нашых руках". Рабяты прыбралі смецце на тэрыторыі лагера, падгрэблі скошаную траву.