Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 13.06.2023

13.06.2023

13 чэрвеня выхаванцы аздараўленчага лагера трапілі ў “Краіну майстроў”. Наведаўшы школьны музей, дзеці  пазнаёміліся з гістарычным мінулым сваёй краіны, прадметамі побыту глыбокай даўніны. Падчас творчай майстэрні рабяты самі пабывалі ў ролі народных умельцаў і зрабілі цудоўныя вырабы з пацерак і паперы. На прыканцы дня дзеці развучылі новую беларускую гульню “Запляціся пляцень”