Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 12.06.2023

12.06.2023

Цікава, насычана і пазнавальна прайшоў дзень у аздараўленчым лагеры пад назвай "Адзін дзень з ваеннага жыцця". Дзень пачаўся з інфармацыйнай хвілінкі, падчас якой дзеці пазнаёміліся са структурай узброеных сіл Беларусі, атрымалі ўяўленні аб кожным падраздзяленні дадзенай сістэмы, яе функцыях і выкананай дзейнасці.

Больш за ўсё рабяты чакалі спартыўную эстафету "Школа маладога байца", каб паказаць сваю шпаркасць, спрыт, вынослівасць і сілу. Усе перашкоды дзеці пераадолелі весела і з запалам. Каманда "Доблесць" заняла ганаровае першае месца. Падчас анлайн-экскурса дзеці пазнаёміліся яшчэ з адным мемарыяльным комплексам, які знаходзіцца ў Рагачове. Завяршыўся дзень конкурсам малюнкаў на асфальце "Зберажом мір"