Аздараўленчы лагер “Юныя патрыёты” 09.06.2023

09.06.2023

9 чэрвеня дзень прайшоў пад дэвізам “Робім добрыя справы”. А карысных спраў было зроблена нямала. Рабяты сабралі смецце на тэрыторыі лагера, дапамаглі прынесці ваду і паліць агарод прыстарэлым жыхарам вёскі, палілі школьны кветнік, і, канешне, навялі парадак у парку ля помніка. Акрамя таго здзейснілі анлайн-экскурс на Азарыцкі мемарыяльны комплекс. Радуе тое, што рабяты саперыжываюць трагедыі, цікавяцца гісторыяй Вялікай Айчыннай вайны. Зацікавіў выхаванцаў і фільм “Шайба”, прагледзены ў рамках праекта “Глядзі і помні”. Завяршыўся дзень на гульнявой пляцоўцы.