Школьная субота

20.05.2023

Выхаваўчыя мерапрыемствы шостага школьнага дня 20  мая  былі прысвечаны  працоўнаму выхаванню і мелі на мэце фарміраванне неабходнасці у працы як у творчым працэсе, імкнення да практычнай дзейнасці, пазітыўнага стаўлення да працоўных навыкаў, да людзей працы, а таксама  выхаванне маральных якасцей: пачуцця абавязку, працалюбства, адказнасці,узаемадапамогі, чэснасці.

Вучні 2-6 класаў прынялі актыўны ўдзел у акцыі “SOS – смецце”. Падчас акцыі вучні навялі парадак на тэрыторыі школы, на вуліцах нашага аграгарадка, дапамагалі адзінокім састарэлым людзям. Настрой быў бадзёры, вучні дружна працавалі, бо разумелі, што таксама прыўносяць ўклад дзеля таго, каб краіна была прыгожай, чыстай і утульнай.

Вучні 7- 9 класаў прынялі ўдзел у экскурсіі “Вывучаем родны край” – наведалі парк інтэрактыўнай гісторыі “Вялікае княства Сулы”. Паездка атрымалася цікавай і пазнавальнай.

https://cloud.mail.ru/public/qv2K/cQG1VsF6k