19 мая 2023 года ў Кашалеўскай базавай школе прайшоў урачысты збор, прысвечаны Дню нараджэння Піянерыі “Віват, піянерыя!”

19.05.2023

19 мая 2023 года ў Кашалеўскай базавай школе прайшоў урачысты збор, прысвечаны Дню нараджэння Піянерыі Віват, піянерыя!”

Піянеры ПА БРПА імя Івана Пісарука Кашалеўскай базавай школы даведаліся, што Днём Нараджэння піянерскай арганізацыі з'яўляецца 19 мая 1922 года. Менавіта тады, Усерасійская канферэнцыя камсамола вырашыла стварыць піянерскія атрады па ўсёй краіне. Яна абвясціла свету пра пачатак новага дзяцінства.

Хто ж такі піянер? Слова піянер азначае перадавы, першаадкрывальнік. У піянерскую арганізацыю прымаліся школьнікі ва ўзросце ад 9 да 14 гадоў. Прымалі ў піянеры толькі тых, хто добра вучыцца і рупліва сябе паводзіць. Прынімалі  індывідуальна, адкрытым галасаваннем. Вучань, які ўступіў у піянерскую арганізацыю на Піянерскай лінейцы даваў ўрачыстае абяцанне піянера Савецкага Саюза. Камуніст, камсамолец ці старэйшы піянер уручаў яму чырвоны піянерскі гальштук і піянерскі значок. Чым жа займаліся піянеры? Вельмі шмат карысных спраў было арганізавана піянерамі: збор макулатуры і металалому, гульняў.

Шмат цёплых слоў і добрых пажаданняў было  адрасавана падрастаючаму пакаленню на мерапрыемству , прысвечанаму  піянерскага руху ў святочны дзень… Старэйшыя сябры піянераў  - вучні 8-9 класаў павіншавала прысутных са святам, пажадалі, каб новы піянерскі год стаў годам ажыццяўлення задуманых ідэй, працягам добрых перамен у жыцці піянерскай арганізацыі.

Дзень прайшоў паз дэвізам “Піянерыя  - краіна  добрых спраў!”, адбыліся цікавыя  мерапрыемствы: квэст-гульня “Краіна піянераў”,  віктарына “Зямля беларуская”.