Школьная субота: Сцяжынкамі баявой славы

06.05.2023

6 мая, у шосты школьны дзень, пад уражаннем ад сустрэчы на Кашалеўскай зямлі ўдзельнікаў велапрабегу “Нашай памяці вечны агонь” вучні ўстановы адукацыі вырашылі зд’ейсніць турыстычны паход “Сцяжынкамі баявой славы”. Маршрут турыстычнага падарожжа: аг.Кашалёва - в. Каменка - грамадзянскія могілкі в. Каменка.
Рабяты наведалі аб’екты: помнік землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; помнік жыхарам в. Каменка, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны; магілу партызана І. І. Рахмана. Вучні атрымалі інфармацыю аб аб’ектах падарожжа:
Помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, быў адкрыты 6 кастрычніка 1967 года да 50-годдзя Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, на вул Цэнтральная, Д.Кашалёва, на сродкі калгаса ім. Кутузава.
Помнік воінам-землякам, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны размешчаны на паўночнай ускраіне вёскі Каменка, усталяваны 5 лістапада 1967 года на сродкі калгаса “Усход” з мэтай увекавечвання памяці аб 31 воіну-земляку, які загінуў у гады Вялікай Айчыннай вайны.
Магіла партызана Рахмана І. І. У 1943г.закатаваны і па-зверску забіты акупантамі партызан Рахман Іосіф Іванавіч, пахаваны мясцовымі жыхарамі на грамадзянскіх могілках в. Каменка.
Падарожжа атрымалася змястоўным і цікавым

https://cloud.mail.ru/public/GTA9/cTrWCLksr