Свята Вялікай Перамогі

05.05.2023

5 мая 2023 года настаўнікі і вучні ДУА “Кашалеўская базавая школа”    прынялі ўдзел у мітынгу, прысвечаным 78 гадавіне Вялікай Перамогі.  Ганаровымі гасцямі мітынга былі старшыня Кашалеўскага сельвыканкама Нагулевіч А.К. і былы дырэктар Кашалеўскай сярэдняй школы Навагран Я.С. У гонар Вялікай Перамогі гучалі словы ўдзячнасці ветэранам – удзельнікам Вялікай Айчыннай вайны.  Памяць загінуўшых воінаў – землякоў ушанавалі хвілінай маўчання. Вучні, настаўнікі, грамадскасць узлажылі вянкі і жывыя кветкі да помніка Загінуўшаму салдату. На прыканцы мітынга ў выкананні ўсіх прысутных прагучала песня “Дзень Перамогі”.

 Пасля мітынга ўсіх прысутных запрасілі ў школьны музей на урок Памяці.  Экскурсавод Пікта Вікторыя пазнаёміла прысутных з створанай да Дня Перамогі экспазіцыяй “Музей у чамадане”. Настаўнік гісторыі і экскурсаводы Пікта Вікторыя і Юрчык Ірына распавялі вучням і гасцям мерапрыемства аб самым страшным, што было на вайне  - генацыдзе беларускага народа. Усе прысутныя зрабілі выснову, што злачынствы супраць народа не маюць часу даўнасці. На прыканцы ўрока навучэнцы расказалі, як менавіта яны зберагаюць памяць аб тых жудасных падзеях: падтрымліваюць парадак ля абеліскаў, месц захавання партызан, вядуць даследчую работу, па крупіцах збіраючы звесткі аб удзельніках Вялікай Айчыннай вайны,  наведалі музей Вялікай Айчыннай вайны, мемарыяльныя комплексы  Хатынь, Курган Славы.

Таксама ў гэты дзень вучні ўстановы адукацыі прынялі ўдзел у онлайн – квізе “Па слядах баявой славы”, які праводзіўся ў рамках абласнога патрыятычнага марафона “Кубак Патрыёта”.

фотаальбомы