3 мая  2023 года ў Кашалеўскай  базавай школе прайшло пасяджанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў-прадметнікаў "Пошук".

03.05.2023

3 мая  2023 года ў Кашалеўскай  базавай школе прайшло пасяджанне метадычнага аб'яднання настаўнікаў-прадметнікаў "Пошук". Удзельнікі пасяджання разглядзелі тэму “Тэхналогія абагульнення і апісання эфектыўнага вопыту педагагічнай дзейнасці настаўніка ва ўмовах абнаўлення зместу адукацыі”.

Настаўнікам рускай мовы і літаратуры – Санько М.А, быў раскрыты блок пытанняў на тэму “Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў рускай мовы і літаратуры.”

Настаўнікам  беларускай мовы і літаратуры - Станкевіч А.М. пазнаёміла з тэмай “Развіццё прадметна-метадычных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры.” Было вызначана, што  пераход на інтэрактыўныя  метады навучання патрабуе значных тэлекамунікатыўных рэсурсаў, таму павінна быць падтрымка мультысэрвісных тэхналогій. Адукацыя павінна крочыць разам з навукова - тэхнічным прагрэсам.

Кучко Н.В, настаўнік геаграфіі, пазнаёміла з актуальным пытаннем сучаснай школы “Метадычныя асаблівасці прымянення інфармацыйна-камунікацыйных тэхналогій пры арганізацыі самастойнай вучэбна-пазнавальнай дзейнасці навучэнцаў”.