Дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі “Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...”

02.05.2023

З 20.04-29.04.2023 г.ва ўстанове адукацыі прайшла дэкада грамадска-патрыятычных спраў, прысвечаных Чарнобыльскай трагедыі “Чарнобыль. Захоўваючы памяць ...” мэтай правядзення дэкады з’яўляецца фарміраванне ў вучняў культуры беражлівых адносін да гісторыка-культурнай і прыроднай спадчыны краіны праз прыцягненне ўвагі да трагедыі на Чарнобыльскай АЭС, а таксама тлумачэнні ролі дзяржавы ў вырашэнні комплекснай задачы па рэабілітацыі і адраджэнню пацярпелых тэрыторый.

У рамках дэкады былі праведзены наступныя мерапрыемствы: інфармацыйныя / класныя гадзіны, прысвечаныя трагічнай даце катастрофы на Чарнобыльскай АЭС: класная гадзіна “Чарнобыль-боль маёй краіны і мая” (6 кл.), інфармацыйная гадзіна “Чарнобыль: экалогія, чалавек, здароўе”(7 кл.), інфармацыйная гадзіна “Уплыў радыяцыйнага забруджвання на прыроду” (8 кл.),  класная гадзіна “Экалагічныя наступствы тэхнагенных катастроф”(9 кл.).

Ва ўстанове адукацыі і ў аграгарадку Кашалева былі распаўсюджаны інфармацыйныя лістоўкі “Чарнобыль: учора, сёння, заўтра”. Аформлены інфармацыйны стэнд на тэму: “Чарнобыльская АЭС. Хроніка. Падзеі. Факты”. Праведзены конкурс малюнкаў “Свет без атамных катастроф”, прысвечаны трагічнай даце катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

З 20.04-29.04.2023 г.прайшла дэманстрацыя дакументальных фільмаў “Звон Чарнобыля”, “Мужнасць і гераізм пажарных Чарнобыля”, “Дзень чарнобыльскай трагедыі”, “Звон жаласны над краем “Чарнобыль”.