ШАГ

27.04.2023

27.04.2023г. для вучняў 8-9 класаў прайшлі мерапрыемствы інфармацыйна-адукацыйнага праекта “Школа актыўнага грамадзяніна” па тэме “Гонар за Беларусь. Культура беларускага народа: традыцыі, спадчына, сучаснасць” (матэрыяльная і духоўная гістарычна-культурная спадчына, прафесіянальнае і народнае мастацтва, грамадскія творчыя ініцыятывы і інш.).

Гасцямі ШАГа былі пратаіерэй  Вадзім  Кузьміч –памочнік благачыннага па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Навагрудскай царкоўнай акругі і бібліятэкар Кашалеўскага СДК Калодка З.С.

 ШАГ 1. “Мы даведваемся”.

Класны кіраўнік 8 класа Лазарэвіч М.К. пазнаёміла вучняў са зместам інфармацыйных блокаў:

“Беларусь- краіна многавекавой і самабытнай культуры”

“Беларусь – краіна таленавітых людзей”

Перад вучнямі выступіў пратаіерэй  Вадзім  Кузьміч –памочнік благачыннага па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Навагрудскай царкоўнай акругі. Ён расказаў аб культурным і духоўным развіцці беларускага народа ў сённяшні час.

ШАГ 2. “Мы разважаем”.

З дзецьмі прайшло абмеркаванне інфармацыі, атрыманай у ШАГу 1.

У цэнтры абмеркавання былі закрануты пытанні захавання і прымнажэння культурных і духоўных каштоўнасцей і традыцый, міжнародныя фестывалі, прэмія  “За духоўнае адраджэнне”, актыўная жыццёвая пазіцыя.

У мэтах далучэння школьнікаў да народнай культуры, фарміравання цікавасці да традыцый праваслаўных свят адбылося мерапрыемства “Нябеснай радасці адчыняцца сэрцы!”, прысвечанае святу Вялікадня.  Вучнямі  было паказана  казачнае прадстаўленне  “ Прамудры Цар!” Героі пастаноўкі сваёй гісторыяй данеслі гледачам простую, але важную ісціну: не варта ганарыцца  матэрыяльным, таму што гэта — падарунак ад Бога. Кіраўніком праваслаўнага свята  з'яўлялася  Калодка З.С.  Мерапрыемтсва было  напоўнена народнай музыкай, народнымі песнямі, якія выпраменьвалі цяпло, святло  і дабрыню.

ШАГ 3. “Мы дзейнічаем”.

 Пры падвядзенні вынікаў школьнікі падкрэслілі  актуальнасць тэмы сённяшняй размовы і выказалі жаданне працягваць удзел у сумесных  з Кашалеўскім СДК мерапрыемствах па прымнажэнні культурных і духоўных каштоўнасцей і традыцый. Напрыканцы мерапрыемства ўдзельнікі ШАГа  прадставілі работы на тэму “Вялікдзень-Дзень СВЯТЫХ цудаў” у рознай тэхніцы выканання.

фотагалерэя