22 красавіка  - дзень працоўнага выхавання і профарыентацыі

22.04.2023

22 красавіка  - дзень працоўнага выхавання і профарыентацыі

У мэтах далучэння школьнікаў да народнай культуры, з дапамогай фарміравання цікавасці да традыцый праваслаўнага свята Вялікдзень 22 красавіка 2023 года сумесна з вучнямі Кашалеўскай базавай школы ў Кашалеўскай сельскай бібліятэцы адбылося мерапрыемства “Нябеснай радасці адчыняцца сэрцы!” Навучэнцамі школы былі прадстаўлены работы на тэму: “Вялікдзень-Дзень СВЯТЫХ цудаў”  у рознай тэхніцы выканання. Вучнямі  было паказана  казачнае прадстаўленне “Прамудры Цар!” Героі пастаноўкі сваёй гісторыяй данеслі гледачам простую, але такую важную ісціну: не варта ганарыцца  матэрыяльным, таму што гэта — падарунак ад Бога. Кіраўніком гэтага чароўнага праваслаўнага свята  з'яўлялася  Калодка З.С. Мерапрыемтсва было  напоўнена народнай музыкай, народнымі песнямі,якія выпраменьвалі цяпло,святло  і дабрыню. Упрыгожваннем свята стала выступленне пратаіерэя  Вадзіма  Кузьміча -памочніка благачыннага па рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Навагрудскай царкоўнай акругі.

фотагалерэя