Шосты школьны дзень 15 красавіка 2023г.у нашай установе адукацыі быў прысвечаны прапагандзе здаровага ладу жыцця.

15.04.2023

Здароўе-гэта бясцэнны дар, які дадзены чалавецтву прыродай. Гэта вышэйшы дабрабыт чалавека. Без яго практычна немагчыма зрабіць наша жыццё цікавым і шчаслівым. Многія людзі растрачваюць гэты дар марна, часам забываючы, што страціць здароўе вельмі лёгка, а вось вярнуць яго вельмі і вельмі цяжка, а часам і немагчыма.

Шосты школьны дзень 15 красавіка 2023г.у нашай установе адукацыі быў прысвечаны прапагандзе здаровага ладу жыцця. Навучэнцы ў гульнявой форме паўтарылі правілы здаровага ладу жыцця, больш даведаліся аб захаванні прыроднага здароўя, навучыліся прымяняць веды і ўменні на практыцы. Таксама вучні пазнаёміліся са шкоднымі наступствамі камп'ютарных гульняў і інтэрнэт – залежнасці.

Для вучняў 1-9 класаў была арганізавана спартыўна-забаўляльная праграма «Адарвіся ад камп'ютара». Праграма была даволі насычанай. Камандам былі прапанаваны займальныя конкурсы з бегам, скачкамі, эстафеты з мячамі, кеглямі і абручамі. Дзеці атрымалі зарад бадзёрасці і добры настрой. Завяршыўся дзень працоўнай акцыяй "Абеліск".

фотагалерэя